Added: Dec 5, 2008

From: ibelsat

Duration: 0:42

Мастацкае кіно на Белсаце.Рабочыя з заводу Цагельскага выходзяць на вуліцы і патрабуюць абяцанага павышэння заробкаў. Пётрэк -- сын аднаго з правадыроў рабочых. Бацька Дарэка -- афіцэр УБ. 28 чэрвеня яны пасябравалі. У горадзе паўстанне; адзін з лідэраў рабочых стаць за легалізм, ён хоча размаўляць з уладамі, другі -- захлынаецца ад пачуцця свабоды, скіроўвае людзей на міліцэйскія пастарункі, змагаецца...Тым, хто няшмат ведае пра гэтыя падзеі, будзе цяжкавата зразумець фільм. Яго ўскладняе моцная суб'ектыўнасць погляду і нават, што парадаксальна, хараство формы (па-майстэрску пастаўленая камера Лукаша Касміцкага з чорна-белаю стужкаю). "Як" становіцца часам важнейшым, чым "што". Зразумелыя, аднак, сімвалы. Жывёліны вырываюцца з клетак познанскага заапарку. У замкнутым вагоне, што стаіць на запасной каляіне, сядзяць прафесары, якія едуць на кангрэс інтэлектуалаў. Яны могуць толькі назіраць праз вакно за тым, што адбываецца навокал. Але ж хто ведае, ці не галоўная праблема гэтага фільму -- эмоцыі ды спрэчкі, якія мусілі б узнікаць у нас сёння пры ўспаміне пра познанскія падзеі 1956 г. Ці яны ўвогуле маюць шанцы быць нечым большым, чымся проста згадкаю пра трагедыю "іншай эпохі"?

Channel: Film

Tags: belsat  белсат 


Rating: ( ratings)    Views: 56    Comments: 0